• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
23.05.2015 / 07:46

Беларусь стала ўдзельнікам Балонскага працэсу авансам. Якімі будуць стратэгічныя наступствы гэтага?

Тыдзень таму, 14 мая, Беларусь перастала быць белай плямай на карце Балонскага працэсу і Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА). Расія, Казахстан — усе ўдзельнічалі ў адзінай еўрапейскай адукацыйнай прасторы. Адна Беларусь была ў ізаляцыі. І вось нарэшце дэлегаты Канферэнцыі міністраў адукацыі краін ЕПВА і форум па Балонскай палітыцы на сустрэчы ў Ерэване прынялі рашэнне задаволіць заяўку Беларусі і далучыць краіну да агульнаеўрапейскай адукацыйнай прасторы.

Што такое Балонскі працэс

Калі казаць проста, то Балонскі працэс аб’ядноўвае сістэмы вышэйшай адукацыі асобных краін у адзіную прастору. Ён атрымаў назву ад горада Балоння, што на поўначы Італіі. Там у 1999 годзе распачалі яго прадстаўнікі 29 еўрапейскіх краін. Цяпер тых краін ужо 48. Каб увайсці ў Балонскі працэс, сістэмы адукацыі ўніфікуюцца ў адпаведнасці з некалькімі асноўнымі патрабаваннямі.

Па-­першае, гэта двухступенчатая сістэма адукацыі: бакалаўрыят і магістратура.

Па-­другое, гэта Еўрапейская сістэма пераводу і накаплення балаў (ECTS), якая дазваляе ВНУ з лёгкасцю ацаніць асвоены студэнтам аб’ём ведаў, а студэнту — перавесціся ў іншую ВНУ (нават у іншай краіне) без доўгай валакіты ці залічыць стажыроўку.

Па­-трэцяе, Балонскі працэс прадугледжвае выдачу супастаўных ступеняў, дадаткаў да дыпломаў, якія дакладна паведамляюць аб спецыялізацыі выпускніка. Гэта і ёсць тое самае «прызнанне дыпломаў»: адвучыўся ў Германіі — працуй па ўсёй Еўропе без дадатковай неабходнасці пацвярджаць сваю кваліфікацыю.

Балонскі працэс стварае ўмовы для мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў, гэта сапраўдная транснацыянальная сістэма адукацыі.

Важна таксама, што Балонскі працэс грунтуецца на дэмакратычных каштоўнасцях і патрабуе ад універсітэтаў паважаць акадэмічныя свабоды (свабоду слова, свабоду пераканання, свабоду навуковага пошуку). Патрабуецца і шырокі ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у кіраванні адукацыйнымі працэсамі.

«Зрэзаліся» на акадэмічных свабодах

Спробу далучыцца да Балонскага працэсу Беларусь робіць не ўпершыню. У 2012 годзе наша краіна ўжо падавала заяўку на ўваход у Балонскі працэс, але атрымала адмову. «Зрэзаліся» тады на акадэмічных свабодах: Балонскі працэс патрабуе выбарнасці рэктараў, празрыстасці кіравання ВНУ, самакіравання студэнтаў, справаздачнасці рэктарата перад акадэмічнай супольнасцю. З гэтымі пунктамі ў нашай сістэме адукацыі вялікія праблемы.

ВНУ ў Беларусі цалкам падкантрольныя дзяржаве. Выбары рэктараў Аляксандр Лукашэнка адмяніў. Ён стаў прызначаць іх асабіста. Студэнты не маюць рэальнага ўплыву на адукацыйную палітыку сваёй alma mater, ролю студэнцкіх радаў выконваюць ячэйкі БРСМ — палітычнай структуры аднаго палітыка.

Падсправаздачныя ВНУ толькі Мінадукацыі, не раз былі выпадкі пераследу навучэнцаў за палітычныя погляды, звальнення выкладчыкаў… Выглядае не вельмі па-­еўрапейку, і тры гады таму Беларусі не дазволілі далучыцца.

Узялі «авансам»

Аднак у 2015 годзе міністры адукацыі краін ЕПВА змянілі меркаванне і далі дабро на далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу і ЕПВА. Нельга сказаць, што ў вышэйшай школе Беларусі ад 2012 года штосьці змянілася. Беларусь узялі ў Балонскі працэс з некаторымі ўмовамі па рэфармаванні сістэмы адукацыі, прапісанымі ў Дарожнай карце. Узялі «авансам» — і гэта ўнікальны выпадак у гісторыі Балонскага працэсу. Звычайна краіна прыводзіць сваю вышэйшую школу ў адпаведнасць еўрапейскім патрабаванням да ўступлення ў Балонскі працэс, а не наадварот.

«Беларускі выпадак асаблівы. Ніколі раней прыём краіны не адкладалі на тры гады і нікому не адмаўлялі пры першай спробе ўступіць у ЕПВА, — кажа Уладзімір Дунаеў, былы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і сябра Грамадскага Балонскага камітэта Беларусі. — Беларусь так упарта ігнаравала еўрапейскія акадэмічныя каштоўнасці, што ўзнікала пытанне: навошта ёй сяброўства ў ЕПВА? Праверка выканання гэтых патрабаванняў ЕПВА запланаваная да наступнага міністэрскага саміту ў 2018», — тлумачыць Дунаеў.

«Ва ўніверсітэце — татальны кантроль»

Пра неадпаведнасць беларускай вышэйшай адукацыі Балонскаму працэсу кажа і доктар гістарычных навук Святлана Куль, якая больш за 30 гадоў працавала ў Гродзенскім дзяржуніверсітэце, а пасля з ёй — доктарам навук, аўтаркай шматлікіх прац! — не працягнулі кантракт.

«У Балонскай сістэме ёсць некалькі базавых прынцыпаў, сярод якіх, на маю думку, для нас найбольш істотныя чатыры. Гэта адпаведнасць прапанаванай адукацыі патрабаванням рынку працы; уніфікацыя навучальных праграм у межах Балонскага пагаднення; шырокая аўтаномія вышэйшай школы з актыўным удзелам выкладчыкаў і студэнтаў у кіраванні навучальным працэсам; свабода ўзаемадачыненняў паміж ВНУ розных краін. Ацэньваючы сённяшні стан айчыннай вышэйшай школы, няцяжка заўважыць яго неадпаведнасць большасці з гэтых крытэрыяў», — кажа Куль.

«Да патрабаванняў рынку працы ў нас у значнай ступені прыслухоўваюцца, — працягвае яна. — Уніфікаваць праграмы не будзе цяжка. Аднак у нас абсалютны правал з аўтаноміяй і свабодай узаемадачыненняў з замежнымі ВНУ. Калі ва ўніверсітэце існуе татальны кантроль за паездкамі выкладчыкаў, а паездкі за мяжу для ўдзелу ў навуковых форумах магчымыя толькі ў час адпачынку і за ўласны кошт, аб якой свабодзе можа ісці гаворка? А адміністрацыя прызначаецца, а не абіраецца, бо выбары — фарс», — лічыць Святлана Куль.

Яна ўпэўненая, што Беларусь не здолее «дацягнуцца» да патрабаванняў ЕПВА пры ўладзе Лукашэнкі.

Кроіць — не перакроіць

«Я не вельмі разумею, якія чынам усе гэтыя змены будуць зробленыя ў беларускай рэчаіснасці, — кажа культуролаг і прафесар Універсітэта культуры і мастацтва Юлія Чарняўская. — Як будзе рэалізавана сістэма крэдытаў, сістэма мабільнасці? Мяне засмучае і сітуацыя з гадзінамі, бо пад Балонскі працэс можна лёгка падвесці неабходнасць скарачаць навучальныя гадзіны.

Я за Балонскі працэс, але гэта ўсё мусіць быць падрыхтавана. Вядома, далучэнне Беларусі — палітычны жэст, які паказвае пацяпленне адносін з Еўропай, аднак сродкаў зрабіць паўнавартасны варыянт Балонскага працэсу ў Беларусі я пакуль не бачу».

Студэнты спадзяюцца, што Балонскі працэс дазволіць ім лягчэй падарожнічаць. Аднак яшчэ ў 2012 годзе старшыня Еўрапейскага студэнцкага прафсаюза Алан Пэл заявіў: «На нашу думку, прыняцце Беларусі ў Балонскі працэс будзе выкарыстана толькі ў мэтах дзяржпрапаганды, а ў плане акадэмічных свабодаў для акадэмічнай супольнасці мала што зменіцца».

«У рашэнні ЕПВА прыняць Беларусь ёсць геапалітычны інтарэс», — адзначае Уладзімір Дунаеў.

А Святлана Куль іранізуе: «Тут не ў палітычнай кан’юктуры справа. Еўропа клапоціцца не пра нас, а пра сваіх дзяцей — ім жыць з беларусамі ў адным доме. Адназначна, Беларусь у Балонскім працэсе — на руку Еўропе. Хай з гэтага слана будзе муха, але, можа, хоць яна будзе свабодна лятаць».

Кірыла Хілько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Палітыка і грамадства
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усяго патроху
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх