У дачыненнi да дырэктара аднаго з прадпрыемстваў, якое спецыялiзуецца на вырабе марожанага, узбуджана крымiнальная справа за спробу падману спажыўцоў. Ён можа быць пакараны на 5 гадоў абмежавання альбо на тэрмiн ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волi.

Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, у вераснi мiнулага года на гэтым прадпрыемстве вырабiлi буйную партыю марожанага, якую не ўдалося своечасова рэалiзаваць. У вынiку больш за 18 тысяч порцый на суму амаль 7,5 мiльёна рублёў праляжалi на складзе. І замест таго, каб утылiзаваць марожанае з пратэрмiнавай прыгоднасцю, кiраўнiк прадпрыемства даў указанне работнiкам змянiць на ўпакоўках звесткi аб даце выпуску прадукту.

Супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Лiдскага РАУС прыбылi на прадпрыемства якраз у момант перапакавання марожанага…

Барыс Пракопчык, zvyazda.minsk.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0