Федэральная служба бяспекі (ФСБ) Расіі ў сераду паведаміла пра затрыманне грамадзяніна Літвы, якога падазраюць у шпіянажы на карысць краіны.

Прэс-служба ФСБ паведамляе, што падазраваны быў затрыманы 19 мая ў Маскве з доказамі злачынства.

«19 мая ФСБ Расіі ў Маскве затрыманы літоўскі грамадзянін, супрацоўнік нелегальнай разведкі Літоўскай рэспублікі. Замежны разведчык быў захоплены на месцы злачынства пры атрыманні ад расійскага грамадзяніна дакументальнай сакрэтнай інфармацыі», — паведамілі ў сераду «Інтэрфаксу» у ЦАС ФСБ.

«Пасля прад'яўлення доказаў ён даў прызнальныя паказанні, што з'яўляецца афіцэрам Другога дэпартамента аператыўных службаў (ваенная разведка) Міністэрства аховы краю Літоўскай рэспублікі», — заявілі ў Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ Расіі.

Грамадзянін Літвы знаходзіцца ў следчым ізалятары «Лефортава».

«Такую нфармацыю Міністэрства абароны не каментуе», — сказала парталу DELFI прэс-сакратар МА Аста Гальдзікайце.

Грамадзянін Літвы быў затрыманы праз тры тыдні пасля таго, як літоўскія праваахоўнікі затрымалі грамадзяніна Літвы, які, па словах пракурораў, быў супрацоўнікам ФСБ. Тады праваахова паведамляла, што 29 красавіка быў затрыманы расіянін, які «хацеў прабраццая ў кіруючыя ведамства ЛР, службы правааховы і кіравання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?