Баевікі «Ісламскай дзяржавы» (ІД) захапілі сірыйскі горад Пальміра, у якім знаходзяцца ўнікальныя антычныя разваліны.

Паводле інфармацыі праваабарончай групы «Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека», баевікам удалося захапіць амаль увесь горад. Сірыйскія войскі адступілі.

Руіны Пальміры прызнаныя ЮНЕСКА помнікам Сусветнай спадчыны. У цяперашні час на месцы антычнага горада знаходзіцца вёска.

У канцы лютага групоўка выклала відэа, на якім баевікі руйнуюць на поўначы Ірака калекцыю статуй і скульптур. Узрост артэфактаў перавышае некалькі тысяч гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?