Б. Патаркацышвілі |
Грузінскі бізнэсовец і палітык Бадры Патаркацышвілі памёр напярэдадні вечарам у Лёндане.
Яму было 52 гады. Паводле папярэдняй інфармацыі прычынай сьмерці стаў сардэчны прыступ. Генэральная пракуратура Грузіі закрыла справу супраць Патаркацышвілі па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.
Сваякі й блізкія бізнэсоўца кажуць, што гэтая сьмерць сталася поўнай нечаканасьцю й што дагэтуль праблем з здароўем у Патаркацышвілі не было.
0
0
0
0
0
0