22 мая госцем анлайн-размовы «Рупар эпохі» будзе Сяргей Чалы. Чалы — вядомы аналітык, блогер. Аўтар перадачы «Эканоміка на пальцах» на TUT.BY. 

У 1994 годзе быў у перадвыбарным штабе Аляксандра Лукашэнкі. Пасля працаваў у Аналітычным цэнтры пры прэзідэнце. З 2003 г. — незалежны эканамічны эксперт, фінансавы аналітык.

Выказваўся, што не меў і не мае прэзідэнцкіх амбіцый, але з задавальненнем заняў бы пасаду кіраўніка Нацыянальнага банка Беларусі.

Вядучы перадачы — паэт і публіцыст Стась Карпаў.

Задавайце вашы пытанні ў каментарах пад гэтай навіной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?