фота з фэйсбука прэзідэнта Украіны
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў чацвер, 21 мая, прыбыў на саміт Усходняга партнёрства ў Рыгу.
З нагоды Дня вышыванкі прэзідэнт Украіны быў у нацыянальнай кашулі. У рамках візіту ён таксама пагутарыў з украінцамі Латвіі, паведамляе vesti.lv.
«Пачаў рабочы візіт у Рыгу. Са святам, украінцы!», — напісаў ён у сваім Twitter-акаўнце, дадаўшы, што здзіўлены цёплай сустрэчай ўкраінскай дыяспары.