У Пінскай дыяцэзіі працягваецца запіс ў самую доўгую ў Беларусі пілігрымку Брэст-Баранавічы-Будслаў, якая пачнецца 18 чэрвеня, а завяршыцца 25 чэрвеня. За 16 дзён пілігрымы пройдуць каля 537 км, таму непаўналетнім патрэбна мець дазвол бацькоў.

Пілігрымка-2014, фота katolik-gomel.by

Пілігрымка-2014, фота katolik-gomel.by

Біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка ўхваліў ініцыятыву, нагадаўшы, што пілігрымка з Брэста ўжо існавала раней, але не датрывала да гэтага часу, перадае katolik-gomel.by. Кагосьці пужае адлегласць — усё ж больш за паўтысячы кіламетраў, камусьці шкада часу — другая палова чэрвеня ведльмі спрыяльная для адпачынку. Ды і трэба сапраўды мець добрую фізічную форму, каб адолець такі працяглы шлях у спартанскіх умовах. Цікава, што у шлях збіраюцца і моладзь, і людзі сталага ўзросту. Біскуп упэўнены, што малады ксёндз Павел Рудзьман добра справіцца з арганізацыяй падарожжа, ініцыятарам якога выступіў.

Значная частка маршруту пройдзе па тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі, якая сёлета адзначае 90-годдзе з дня свайго паўстання. Таму біскуп Антоній спадзяецца, што пілігрымка стане знакам аднаўлення веры і яе дынамізму ў Пінскім Касцёле.

Не ўсе ўдзельнікі выйдуць з Брэста, да працэсіі можна будзе далучыцца па дарозе — ў Баранавічах, Івянцы, Ракаве, іншых мясцінах. Мінулагодняя пілігрымка Пінскай дыяцэзіі «Баранавічы — Будслаў» атрымалася найбольш люднай, сабраўшы больш за 400 вернікаў

Рэгістрацыя працягнецца да 5 чэрвеня. Унёсак за ўдзел з Брэста – 400 тыс. рублёў, з Баранавічаў – 300 тыс. рублёў. Дакладная інфармацыя па тэлефоне: +375 29 709 00 93 (кс. Павел) і на старонцы vk.com/club54073674.

План трасы ХХІІ пілігрымкі да санктуарыя Маці Божай Будслаўскай 18.06 — 3.07.2015 Брэст — Баранавічы — Будслаў можна ўбачыць таксама на сайце katolik-gomel.by.

Урачыстасці ў Будславе ў 2015 годзе запланаваны на 3-4 ліпеня і пройдуць пад дэвізам «Марыя — прытулак грэшных».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0