Беларускія распрацоўшчыкі мабільных праграм, выдавецтва Kinderfox хоча стварыць збор беларускіх казак для iPhone і iPad. У гэтым ім згадзіўся дапамагчы лідар гурту «Палац» Алег Хаменка і мастак-ілюстратар Юлія Рудніцкая.

Для таго, каб беларускія казкі выйшлі для смартфонаў і планшэтаў Apple, патрэбная невялікая дапамога — 30 млн рублёў. Іх распрацоўшчыкі збіраюць праз Ulej.by. Дапамагчы можна любой сумай, пачынаючы ад 5 тысяч.

На момант публікацыі сабрана ўжо 10 млн рублёў.

Як кажуць распраоўшчыкі, першапачаткова планавалася толькі версія для iOS, але ўжо знайшліся ініцыятыўныя праграмісты, гатовыя дапамагчы і з выпускам Android-версіі.

«Праца над праектам доўжылася каля 8 гадоў, — распавёў Андрэй Залатар, прадзюсар iOS выдавецтва Kinderfox. — Раней казкі выдаваліся на кампакт-дысках. Але сучасныя медыя патрабуюць новых фарматаў, даступных кожнаму карыстальніку».

«Гэтыя казкі павінны стаць вядомыя па ўсёй Беларусі. Усе мы ведаем казкі рускія, шведскія, Пушкіна і Андэрсана. А вось беларускія казкі … Ну, адну ведаем, дзве, тры, не болей. Дзеці не ведаюць казак. Ды што там дзеці - дарослыя не ведаюць. І тое, што мы робім, - гэта папулярызацыя казкі», - піша Хаменка.

Паглядзець казкі ў агучцы Алега Хаменкі з малюнкамі Юліі Рудніцкай на камп’ютары можна тут, а пазнаёміцца з іншым праектам Kinderfox, беларускай мабільнай азбукай, — тут.

Падтрымаць праект >>>

Прафінансуйце таксама: Мульцік «Свінка Пэпа» па-беларуску

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?