Нью-ёркская публічная бібліятэка Нью-Ёрка выклала ў вольны доступ 20 тысяч геаграфічных картаў XVI-XX ст. Без рэгістрацыі можна праглядзець паменшаныя копіі мапаў, а па рэгістрацыі — сканы ў высокім разрозненні. Старыя мапы можна накладаць на сучасныя.
У асноўным у архіве карты ЗША, як агульнай, так і вузкай тэматыкі. Ёсць нямала мапаў Аўстра-Венгерскай імперыі, сусветных і еўрапейскіх мапаў. Можна знайсці некалькі цікавых і для беларусаў.
Венгрыя, Трансільванія, Польшча і іншыя, 1700
Масковія, Польшча, Малыя Татары і Чорнае мора, 1736
Расія ў Еўропе, Швецыя, Нарвегія, Данія, Галандыя і Бельгія, 1860