Журавель, які выпадкова заляцеў у тыгравы вальер ў кітайскім заапарку, змог паспяхова адбіцца ад двух драпежнікаў, што напалі на яго. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Фуян.

Два тыгра, убачыўшы жураўля, які патрапіў да іх, пачалі бегаць за ім па вальеры. Але птушка не толькі ўцякала ад драпежнікаў, але і прадпрымала атакі ў адказ — расправіўшы крылы, яна пачынала наступаць на тыграў, прымушаючы іх адыходзіць.

У заапарку паведамілі, што ў выніку супрацоўнікі выратавалі жураўля. Птушка атрымала толькі нязначныя траўмы, ад якіх яна, хутчэй за ўсё, ачуняе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?