Падгрупы кантактнай групы па Украіне (Украіна — АБСЕ — Расія) зноў збяруцца 2 чэрвеня, паведаміла журналістам у Мінску пасол АБСЕ Хайдзі Тальявіні.

Паводле яе слоў, сёння быў адкрыты другі раўнд перамоў падгруп кантактнай групы.

«Мы сёння дамовіліся пра тое, што наступным разам падгрупы сустрэнуцца 2 чэрвеня, каб іх каардынатары паведамілі трохбаковай кантактнай групе, якім чынам працягваць працаваць», — паведаміла прадстаўнік АБСЕ. Тальявіні зазначыла, што трохбаковая кантактная група пакуль яшчэ знаходзіцца ў працэсе ўзгаднення механізмаў гэтай працы, таму чатыры падгрупы сапраўды дапамагаюць выконваць мінскія дамоўленасці.

22 мая ў сталічным «Прэзідэнт-гатэлі» прайшло чарговае пасяджэнне кантактнай групы, якое доўжылася прыблізна дзве гадзіны. Яму папярэднічала закрытае пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?