Арганізатары чэмпіянату сьвету па біятлёне, што праходзіць у швэдзкім Эстэрсундзе, прынялі рашэньне пра перанос жаночай індывідуальнай гонкі на дыстанцыі 15 км, якая павінна была сёньня пачацца ў 18.15

У графік спаборніцтваў умяшаліся ўмовы надвор’я — шквалісты вецер, паведамляе Спорт‑Экспресс.

Спартоўкі выйдуць на старт заўтра а 15.05. Заўтра таксама пройдзе мужчынская гонка, ейны пачатак у 18.15. Спаборніцтвы паказваюць у жывым этэры на тэлеканале «Лад» і «Эўраспорт».

Нагадаем, што ўчора беларусы здабылі срэбра ў мяшанай эстафеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0