Лідар украінскага дыверсійнага атрада «Цені» Аляксандр Гладкі заявіў, што камандзір батальёна луганскіх сепаратыстаў «Прывід» Аляксей Мазгавой быў забіты яго байцамі. Пра гэта ён напісаў у фэйсбуку 24 мая.

Як сцвярджае Гладкі, Мазгавога падарвалі дыстанцыйна каля населенага пункта Міхайлаўка. Члены атрада адразу пакінулі раён аперацыі.

Аляксей Мазгавы і шасцёра яго целаахоўнікаў былі забітыя мінулай ноччу на трасе паміж Луганскам і Алчэўскам.

На апублікаваным відэа з месца забойства відаць, што аўтамабіль камандзіра брыгады абстраляны кулямі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?