Як паведамілі БелаПАН у мінскай штаб‑кватэры арганізацыі, рашэнне аб правядзенні ў лютым 2008 года нефармальнага саміту было прынята па ініцыятыве прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна яшчэ ў кастрычніку 2007 года на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці ў Душанбэ.
Парадак дня такіх мерапрыемстваў загадзя не фарміруецца.
Запрашэнні на нефармальную сустрэчу накіраваны прэзідэнтам усіх краін СНД. Некаторыя з іх ужо пацвердзілі свой удзел. У прыватнасці, гэта прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў.
Ці возьме ўдзел у нефармальным саміце прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, пакуль невядома.