Жак Адзіяр, lefigaro.fr

Жак Адзіяр, lefigaro.fr

Галоўны прыз Канскага кінафестывалю — «Залатую пальму» — атрымаў фільм «Дыпан» Жака Адзіяра. Гран Пры атрымала дэбютная карціна венгра Ласла Немеша «Сын Саўла».

У фільме «Дыпан» распавядаецца аб ветэране групоўкі «Тыгры вызвалення Таміл-Ілама», які з фіктыўнай сям'ёй эмігруе ў Еўропу і становіцца вартаўніком у французскім прадмесці.

«Сын Саўла» апавядае аб члене зондэркаманды ў Асвенціме, які вырашае пахаваць па юдэйскаму абраду загінулага ў газавай камеры хлопчыка, якога ён прымае за свайго сына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?