Увечары 24 траўня было зроблена 7 ставак, кошт фота дасягнуў 4 млн рублёў.

Аднак гэтай сумы недастаткова – мінімальная цана (схаваная прадаўцом, за якую той згодны прадаць) яшчэ не пяройдзена. Час заканчэння аўкцыёну — 1 чэрвеня ў 14:12.

Прадавец сцвярджае, што на здымку выява славутага беларускага навукоўца.

Здымак выкананы ў снежні 1893 года ў Варшаве ў фотаатэлье «Каролі & Трачэўскі», якое знаходзілася ў Кракаўскім прадмесці, 42.

Нагадаем, што 2 студзеня 1893 года Карскі пачаў выкладаць расейскую мову ў Варшаўскім унівэрсітэце. Пазней таксама выкладаў славянскую палеаграфію, расейскую дыялекталогію, граматыку царкоўнаславянскай мовы. 23 кастрыніка 1893 года ён паспяхова абараніў магістарскую дысертацыю «Да гісторыі гукаў і форм беларускай гаворкі» ў Кіеўскім універсітэце. Гэта была першая ў гісторыі дысертацыя, прысвечаная беларускай мове.

Для параўнання: справа — вядомы здымак Карскага, злева — той, што прадаецца на аўкцыёне

Для параўнання: справа — вядомы здымак Карскага, злева — той, што прадаецца на аўкцыёне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?