Ad Astra («да зор» у перакладзе з латыні) — так завецца школа, якую стварыў Элан Маск, заснавальнік і кіраўнік Tesla і SpaceX. Пра яе ён распавёў кітайскаму тэлеканалу BTV.

У школе Маска няма падзялення на класы. Усе дзеці вучацца адначасова, што Маск параўнаў з лініяй зборкі на заводзе.

Пра школу з 24:55:

Навучанне праходзіць з улікам цікаўнасці вучняў да прадметаў. Акрамя таго, у ёй навучаюцца не па прадметах, а па вырашэнні задач (нешта падобнае можна назіраць у Фінляндыі). Каб растлумачыць працу рухавіка, дзецям не будуць спачатку распавядаць пра гаечныя ключы ці адвёрткі: перад дзецьмі ставіцца пытанне, як разабраць рухавік, а ў працэсе тлумачыцца, як выкарыстлўваць інструмент, распавядае Маск.

«Звычайныя школы не робяць тых рэчаў, якія, я лічу, яны мусяць рабіць, — тлумачыць Маск. — Дзецям напраўду падабаецца хадзіць у гэтую школу. Гэта добры знак. Калі я хадзіў у школу, гэта было катаваннем. А яны лічаць, што ў іх задоўгія вакацыі, яны хочуць назад у школу».

Пакуль школа працуе толькі год, у ёй акрамя пяцёрых дзяцей Маска навучаюцца яшчэ дзевяць чалавек. Увосень Маск плануе павялічыць колькасць вучняў да дваццаці. Ніякой рэкламы школы не існуе — наўрад ці ў яе можна так проста прыстроіць сваіх дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?