У лесе каля Крэва (Смаргонскі раён) знаходзіцца чалавек, які хворы на белую гарачку. Ён уяўляе небяспеку як для самога сябе, так і для навакольных людзей.

Маладзечанец Мікалай Ж. знік тыдзень таму. Яму 51 год. 

На момант знікнення была белая гарачка з-за алкагольнага ап’янення.

Арганізатар пошуку Цімафей Дуброўскі просіць неабыякавых людзей адгукнуцца і дапамагчы ў пошуку Мікалая Жураўлёва:

– Дадатковая небяспека ў тым, што ён можа нашкодзіць каму-небудзь з навакольных. Мужчына хворы, яму можа здацца, што заўгодна. Асабліва прашу папярэдзіць бацькоў, чые дзеці могуць гуляць адны. Нам вельмі патрэбныя людзі са сваім аўтатранспартам.

Пошукавыя работы будуць праводзіцца ў раёне вёскі Крэва Смаргонскага раёна (апошняе вядомае месцазнаходжанне Жураўлёва).

Жыхары Смаргоні і Маладзечна! Хто можа прыняць удзел у пошукавых мерапрыемствах – звязваемся з каардынатарам пошукаў Цімафеем Дуброўскім: 8-029-152-99-41.

Збор групы прыкладна а 17-18 гадзіне ля гандлёвага цэнтра «Модуль».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?