Пасольства Інданезіі ў бліжэйшы час будзе адкрыта ў Мінску.

Пра гэта паведаміў журналістам па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам спікер Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Рэспублікі Інданезія Ірман Гусман.

«Толькі што мы дамовіліся аб адкрыцці ў самы бліжэйшы час пасольства Інданезіі ў Беларусі. Па выніках сённяшняй сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі я буду лабіраваць гэту тэму ў Інданезіі. Размова ідзе аб найхутчэйшым адкрыцці інданезійскай дымпісіі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?