Сёння, 25 мая, супрацоўнікі кнігарні «логвінаЎ» зладзілі «Фэст апошняй цыгарэты»: яны ўрачыста выкурылі па апошняй цыгарэце на прыступках крамы. 

«Па сутнасці, адзінае, што мы можам цяпер рабіць – гэта яшчэ лепш рабіць кнігі і яшчэ лепш іх рэкламаваць, — кажа арт-дырэктар «логвінаЎ» Павал Касцюкевіч. — І мы лічым, што са здаровым арганізмам мы будзем рабіць гэта лепей, і таму паўстала такая ідэя: публічна кінуць курыць і заахвоціць іншых людзей не траціць грошы на цыгарэты, не патураць сваім слабасцям. А каб нам не было так кепска, мы вырашылі зладзіць адмысловую акцыю, да якой мог далучыцца любы ахвотны».

Таксама сёння прэзентавалі сайт кнігарні, які мусіць стаць пляцоўкай для абмеркавання літаратурных пытанняў ды праблем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?