26 траўня а 19.00 у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца незвычайны канцэрт дзяцей для дарослых «Новая генерацыя: традыцыі і сучаснасць Беларусі» пад кіраўніцтвам Ірэны Катвіцкай і Лізаветы Паповай.

Маленькія ўдзельнікі канцэрту ўжо даўно спяваюць лепш за дарослых, а галоўнае – вальней, смялей і цікавей. Яны – лаўрэаты Міжнародных конкурсаў, Кубка Еўропы, Варшаўскага паланэзу, Бярлінскай жамчужаны, Маладых талентаў Беларусі, аўтарскай музычнай праграмы «Этна Фантазія». Гэтых таленавітых дзяцей аб’ядноўвае дэвіз: «Традыцыі і сучаснасць Беларусі», бо яны цікавіцца ўсім – ад традыцыйнай музыкі Беларусі да сучаснай эстрады, з азартам дэманструючы ўсе стылі і кірункі музыкі: фольк, этна-джаз, хіты еўрапейскай і амерыканскай поп-культуры.

Напрыканцы вечара – святочны бонус: прэм’ера беларускіх абарадавых песен «Новая навіна» і «Масленіца» ад дзіцячага фольк ансамбля «Рада» з джаз-бэндам і купальская песня ад этна-дуэта «Вера&Патрыцыя».

У антракце ж пры дапамозе культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» для ўсіх цікаўных адбудзецца чытанка для маленькіх і будзе раскрыта таямніца прыгодаў маленькай дзяўчынкі Віты, што малюе белыя крэскі. Музычныя вобразы створыць кампазітар і акардэаніст Аляксей Варсоба.

А кожны госць і ўдзельнік атрымае адмысловы падарунак: магчымасць вывучыць і праспяваць разам беларускую народную песню «Песенька, мая харошая» з абраду «Пахаванне стралы».

вул. Крапоткіна, 44
квіткі: 60 000
каса: (+375 17) 385-97-51
МТС +375295070601
Vel +375293426630

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?