У пасёлку Каротыч Харкаўскай вобласці 48-гадовы ураджэнец суседняга горада Любоцін захапіў закладнікаў на АЗС, паведамляе мясцовая міліцыя. Перад гэтым ён застрэліў двух чалавек.

«Робіцца ўсё для таго, каб ён пагадзіўся здацца, з мэтай пазбегнуць ахвяр сярод закладнікаў», — заявілі ў міліцыі.

ДПС часова абмежавала рух аўтатранспарту па трасе Кіеў-Харкаў.

Забойства двух чалавек адбылося ў прыватным доме. Суседзі, якія чулі стрэлы, сцвярджаюць, што чалавек, які падазраецца ў забойстве, меў нявырашаную маёмасную спрэчку з жыхарамі дома.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?