Музычны гурт Laudans з Мінска атрымаў галоўны прыз 10-га фестывалю хрысціянскай музыкі ў польскім горадзе Закапанэ, паведамілі сайт zakopane.eu і старонка гурту ў Facebook.

У складзе гурту барабаншчык Яўген Каско, бас-гітарыст Аляксей Нядзвецкі, на сінтэзатары грае Алёна Палачанская, спявае Андрэй Лугін.

На фестывалі які праходзіў 21-24 траўня, прэзентаваліся творы літаратурныя і музыкальныя, а таксама выяўленчага мастацтва. У асобнай групе ацэньваліся тэатральныя пастаноўкі.

На заканчэнне фэсту беларускі гурт выканаў песню «Адзінства», словы якой па-беларуску вывучыў і польскі хор.

 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?