У Магілёве ў выніку дзіцячага свавольства з агнём вечарам 25 мая ўзнікла задымленне ў супермаркеце «Еўраопт» па вуліцы Каралёва. 

Як паведамілі БелаПАН у Магілёўскім абласным упраўленні МНС, у 17.41 паступіла інфармацыя аб спрацоўванні супрацьпажарнай сігналізацыі ў магазіне. «Да моманту прыбыцця падраздзяленняў МНС гарэнне пакетаў з чыпсамі на стэлажы ў гандлёвай зале ліквідаванае работнікамі магазіна з дапамогай вогнетушыцеля ВП-10. У гандлёвай зале магазіна «Еўраопт» назіралася задымленне, людзі самастойна пакінулі памяшканні», — расказалі ва ўпраўленні. 

Як заявілі ў Ленінскім РАУС Магілёва, задымленне арганізавалі трое непаўналетніх, якія былі без нагляду бацькоў: адзін падпаліў, двое глядзелі. Згарэлі тры пачкі чыпсаў. «Падлеткі будуць пастаўленыя на ўлік, а бацькі заплацяць штраф за нанесены ўрон», — паведамілі ў міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?