Лета — ідэальны час, каб узяць адпачынак на тыдзень і панесціся слухаць любімую музыку. Гэтым летам нават не трэба далёка ехаць: у Беларусі выступяць такія рок-зоркі, як Rise Against, Dream Theater, Papa Roach, Linkin Park і многія іншыя. У самым сэрцы сталіцы па суботах можна будзе бясплатна паслухаць выдатны джаз, не сумна будзе і ў Мірскім замку.

Але адна справа — канцэрты на радзіме, а іншая — вялікія фестывалі за мяжой. «Наша Ніва» абрала тры дзясяткі фэстаў бліжняга і дальняга замежжа. Ужо думалі, куды скатацца?

Ніжэй далёка не ўсе фестывалі, што адбудуцца летам — хіба самыя цікавыя прыклады і ідэі. Спіс гуртоў далёка не поўны — на некаторых фэстах выступае па сотні гуртоў.

Дарэчы, канцэртнае лета пачынаецца яшчэ да каляндарнага. Яшчэ 29-31 мая ў Мюнхене на Rockavaria адыграюць Metallica, Judas Priest, Accept, Muse, Limp Bizkit, Incubus, Faith No More і іншыя. І па завяршэнні лета фэсты не спыняцца — вунь 4-6 верасня ва ўкраінскім Камянцы-Падольскім на фэсце Республіка будуць граць Бумбокс, ONUKA, Кожаный Олень, Morphine Suffering, Brutto ды яшчэ нямала гуртоў.

Украіна

Захід-2014. Фота: Тарас Бовт

Захід-2014. Фота: Тарас Бовт

Країна Мрій: 20-21 чэрвеня, Кіеў. Воплі Відоплясова, Бумбокс, ТНМК, Onuka…

Трипільске коло: 25-28 чэрвеня, Ржышчаў на Кіеўшчыне. Праграма пакуль не абвешчаная, але можна чакаць багата фольку і арыгінальнага року.

Файне місто: 3-5 ліпеня, Цярнопаль. Скрябін та друзі, Бумбокс, Фліт, Тінь Сонця, Элизиум, Brutto, Sciana…

Бандерштат: 31 ліпеня – 2 жніўня, Луцк. Brutto, Тартак, O.Torvald, ONUKA, Карна, Тінь Сонця, Роллікс…

Захід: 14-16 жніўня, пада Львовам. Oomph!, Ill Nino, The Exploited, Воплі Відоплясова, Фліт, Brutto…

Польшча

Przystanek Woodstock-2014. Фота: gazeta.pl

Przystanek Woodstock-2014. Фота: gazeta.pl

Impact Fest: 9 чэрвеня, Лодзь. Slipknot, Godsmack, Hollywood Undead, Gojira, DJ Kebs, One, Lion Shepherd…

Open’Er: 1-4 ліпеня, Гдыня. The Prodigy, Kasabian, Die Antwoord, Drake, Modest Mouse…

Orange Warsaw: 12-14 чэрвеня, Варшава. Hey, Three Days Grace, Papa Roach, The Chemical Brothers, Muse…

Jarocin: 17-19 ліпеня, Яроцін. Joy Division, Lao Che, Peter Hook, Big Cyc…

Przystanek Woodstock: 30 ліпеня – 1 жніўня, Костшын над Ордай. Within Temptation, Shaggy, Black Label Society, Modestep, Eluveitie, (hed) Planet Earth…

Расія

Нашествіе-2014. Фота: Юрый Сурын

Нашествіе-2014. Фота: Юрый Сурын

ParkLive: 19 чэрвеня, Масква. Muse, Incubus, Triggerfinger.

Наш фестиваль (Воздух): 19-21 чэрвеня, Петразаводск. Чайф, Пикник, Lumen, Наив, Слот, Iowa, Trubetskoy…

Greenfest: 21 чэрвеня, Санкт-Пецярбург. Poets of The Fall, Muse, GusGus.

Окна открой: 28 чэрвеня, Санкт-Пецярбург. Пилот, Сурганова и Оркестр, Игорь Растягаев, Бригадный Подряд, Animal Джаz…

Нашествие: 3-5 ліпеня, Вялікае Завідава, Цвярская вобласць. Brainstorm, Noize MC, Ария, Би-2, Кирпичи, Ленинград, Найк Борзов, Пикник, Пилот, Смысловые Галлюцинации, Сплин, Тараканы!, Машина Времени…

Краіны Балтыі

Positivus-2014. Фота: bilesuserviss.lv

Positivus-2014. Фота: bilesuserviss.lv

LMT Summer Sound: 10-11 ліпеня, Ліепая, Латвія. Apocalyptica, Мумий Тролль, Nico & Vinz, Aurora, Musiqq…

Positivus: 17-19 ліпеня, Салацгрыва, Латвія. Placebo, Robert Plant, Kasabian, St. Vincent, Lamb…

Viljandi pärimusmuusika festivali: 23-26 ліпеня, Вільяндзі, Эстонія. Acid Arab, Casey Driessen, Duo Odd Lund & Roar Vangen, Erlend Viken Trio, Frigg, German Diaz, Lo Còr De La Plana, Warsaw Village Band, Веселі Вуйки…

Galapagai: 24 ліпеня, Зарасай, Літва. Mobb Deep, Pendulum DJ Set & Verse, Toploader, THePETEBOX, Trubetskoy…

Yaga Gathering: 30 ліпеня – 3 жніўня, Валькінінкай, Літва. Juno Reactor, Atlantida Project, Onogana, Without Letters, Spaceboy…

Еўропа

Sziget-2014. Фота: festileaks.com

Sziget-2014. Фота: festileaks.com

Rock am Ring/RockIm Park: 5-7 чэрвеня, Нюрбургрынг/Нюрнберг, Германія. Foo Fighters, Die Toten Hosen, Slipknot, Rise Against, Motörhead, The Prodigy, Marilyn Manson, In Flames… 

Pinkpop: 12-14 чэрвеня, Херлен, Нідэрланды. Muse, Foo Fighters, Placebo, OneRepublic, Rise Against, Robbie Williams, Slash, Faith No More…

Sonar: 18-20 чэрвеня, Барселона, Іспанія. Skrillex, The Chemical Brothers, Duran Duran, Hot Chip, Flying Lotus, Die Antwoord…

EXIT Festival: 9-12 ліпеня, Нові Сад, Сербія. The Prodigy, Motörhead, Faithless, Manu Chao la Ventura, Roisin Murphy, Emeli Sandé, Fear Factory, Capital Cities…

Bohemia Jazzfest: 9-19 ліпеня па розных гарадах Чэхіі. Afrohorn, Charlie Hunter Trio, Common, The Cookers, Marshall Keys, Nicholas Payton, The Soul Rebels, Stanton Moore Trio, Thundercat, YellowJackets …

Tomorrowland: 24-26 ліпеня, Антверпен, Бельгія. Armin van Buuren, Tiësto, David Guetta, Avicii, Ferry Corsten…

Brutal Assault: 5-8 жніўня, Прага, Чэхія. Sepultura, Cradle of Filth, Cannibal Corpse, Kreator, Napalm Death, Enslaved, Ill Niño, Soulfly…

Soundwave Croatia: 6-10 жніўня, Цісна, Харватыя. Jay Electronica, Slum Village, Mr Scruff, Mala, LTJ Bukem, Fatima

Sziget: 10-17 жніўня, Будапешт, Венгрыя. Limp Bizkit, Robbie Williams, Hollywood Undead, Gogol Bordello, Infected Mushroom, Ellie Goulding, The Script…

Rock en Siene: 28-30 жніўня, Сэн-Клу, Францыя. The Offspring, Kasabian, The Chemical Brothers, The Libertines, Interpol, Stereophonics, Hot Chip…

***

Калі збіраецеся на добры фэст, не пазначаны вышэй, напішыце пра яго ў каментарах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?