Reuters

Reuters

Колькасць праціўнікаў ўвядзення ў Польшчы адзінай еўрапейскай валюты ўзрасла да рэкорднага ўзроўню — 70% грамадзян.

Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання польскай кампаніі CBOS, апублікаваныя tvn24bis.pl.

«Супраць увядзення еўра выступаюць не толькі часцей, але таксама ў больш катэгарычнай форме», — адзначаюць аўтары даследавання.

Большасць з больш за 1 тысячу апытаных у красавіку палякаў лічаць, што ўладам краіны не варта спяшацца з далучэннем да еўразоны, разам з тым падтрымліваюць гэтую ідэю толькі 25%.

У CBOS нагадалі, што самая высокая падтрымка ўвядзення еўра ў Польшчы была зафіксаваная ў студзені 2002 года, за два гады да далучэння краіны да Еўрасаюза, тады гэты крок падтрымлівалі 64% апытаных.

Крытыкі ідэі ўвядзення адзінай еўрапейскай валюты ў Польшчы пераконваюць, што гэта прывядзе да страты часткі суверэнітэту дзяржавы і павышэння цэн, у той час, як прыхільнікі запэўніваюць, што гэта аблегчыць працу бізнэсменаў і паменшыць курсавыя рызыкі.

У той жа час для ўвядзення еўра польскія ўлады павінны яшчэ выканаць шэраг умоў, сярод якіх утрыманне стабільных цэн, ўсталяванне бюджэтнага дэфіцыту не вышэй 3% ВУП і дзярждоўгу — не больш за 60% ВУП.

Апытанне было праведзенае CBOS 16-22 красавіка 2015. Усяго было апытана 1027 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?