Грамадскае аб'яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запускае праект «Выратуй арляня», скіраваны на спыненне змяншэння колькасці вялікага арляца ў Беларусі.

Птушаня вялікага арляца. Фота Валерыя Дамброўскага, ptushki.org

Птушаня вялікага арляца. Фота Валерыя Дамброўскага, ptushki.org

Як распавялі ў арганізацыі, кожны можа паўдзельнічаць у выратаванні гэтага віду птушак і пералічыць грошы на рэалізацыю праекта трыма спосабамі. Супрацоўнікі ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» будуць праводзіць маніторынг тэрыторый, развешваць штучныя гняздоўі, садзейнічаць аднаўленню нізінных балот — натуральных месцаў пражывання гэтага віду, садзейнічаць рэгістрацыі і перадачы пад ахову месцаў пасялення вялікіх арляцоў.

Праект «Выратуй арляня» будзе рэалізаваны да сярэдзіны верасня 2015 года. Увесну 2016 арганізацыя правядзе паўторнае даследаванне і ацэнку вынікаў нездавання пасля рэалізацыі праекта.

Колькасць вялікага арляца імкліва скарачаецца ва ўсёй Еўропе. Прычына простая: знікаюць асноўныя месцы іх рассялення — натуральныя нізінныя балоты. У Еўропе ўсё меліяравана, і птушкам проста няма дзе жыць. Яшчэ адна асаблівасць віду: ён не любіць прысутнасці чалавека на гнездавым участку. Патрывожаныя арляцы могуць назаўжды пакінуць сваё гняздо і схавацца ў глухіх лясах, паляцець на забалочаныя выспы.

Павелічэнне гаспадарчай нагрузкі прымушае вялікіх арляцоў пакідаць свае ўпадабаныя месцы і ў Беларусі.

«Маніторынг паказаў, што за апошнія 10 гадоў у натуральных месцапражываннях колькасць вялікага арляца паменшылася. Зніклі 30% пар», — адзначыў старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі ДНВА «НПЦ па біярэсурсах» кандыдат біялагічных навук Валерый Дамброўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?