Пружанскі раённы суд прысудзіў Юрыя Рубцова да двух гадоў пазбаўлення свабоды.

* * *

27 мая а 10-й раніцы ў Пружанскім раённым судзе пачаўся працэс над актывістам з Гомеля Юрыем Рубцовым. Рубцову, які адбывае 1,5 года «хіміі» ў спецкамэндатуры вёскі Куплін Пружанскага раёна, пагражае яшчэ 3 гады калоніі.

Радыё Свабода

Радыё Свабода

Следчыя маюць намер даказаць, што Рубцоў ухіляўся ад адбыцця пакарання, бо адмовіўся працаваць на тых працах, якія прапаноўвалі. Юрый Рубцоў на гэта заяўляе, што не адмаўляўся ад працы зусім, але патрабаваў даць яму працу з заробкам не меней за 600 даляраў на месяц — што адпавядае сярэднестатыстычнаму паказчыку па краіне.

У суд прыехалі жонка і сын палітвязня, журналісты, грамадскія актывісты: Леанід Кулакоў, Вольга Нікалайчык, Максім Вінярскі і іншыя. Перад 10:00 прывезлі самога Рубцова. Ён выглядае змарнелым і саслаблым. У будынак прапусцілі каля 20-ці чалавек, паведамляе spring96.org.

 У залу запрасілі сведкаў - 8 чалавек. Сярод іх і тыя, хто адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў Купліне.

Юрый Рубцоў запатрабаваў, каб вёўся аўдыёзапіс працэса. Суддзя адказаў, што запіс у судзе можна ажыццяўляць толькі па згодзе бакоў. Пракурор - супраць. Аўдыёзапіс не дазволеныя. Фота і відэаздымка у залі забароненая. Суддзя Мікалай Рэпіха робіць заўвагу РУбцову, што без майкі ў судзе знаходзіцца ня можна. Рубцоў робіць рэпліку, што раней яго судзілі напаўаголеным і ніхто на гэта не звяртаў увагі. Суддзя кажа, што згодна з нормамі этыкету, трэба знаходзіцца ў зале суда ў вопратцы, інакш можа выдаліць з залы.

У якасці сведкі выступае начальнік папраўчай установы адкрытага тыпу №7 падпалкоўнік Юрый Макаеў: заробак на прапанаваных пасадах Рубцову прапаноўваўся ў памеры 4—5 мільёнаў рублёў. Але ён катэгарычна адмаўляўся. Рубцоў адмовіўся ад подпісу пад загадам аб працаўладкаванні, матывуючы гэта нізкім заробкам, адмаўляўся ад любых подпісаў наогул. Запальчывы, адмоўнай скіраванасці, спрабаваў ствараць канфлікты з супрацоўнікамі - характарызуе сведка Рубцова.

Суддзя пытаецца, ці мог начальнік загадаць ісці працаваць? Начальнік кажа, што ў вуснай форме загадваў.

Рубцоў апелюе да Працоўнага кодэксу і кажа, што яго не азнаямлівалі з арт. 50 Крымінальна-выканаўчага кодэксу.

Адвакат пытаецца, хто выдае накіраванне і што там павінна быць пазначана там, ці павінна быць пазначаная дата. Сведка кажа — неабавязкова. На апошнім накіраванні даты няма. Сведка кажа, што гэта было 13 сакавіка. Адвакат пытаецца, ці вядома аб накіраванні скаргаў Рубцова на спагнанні ў суд? Так, але адказ прыйшоў пасля таго, як Рубцоў быў у СІЗА. 

Да месца працы дастаўленне ажыццяўляецца спецтранспартам арганізацый. Суд пытаецца, чаму прапаноўвалася менавіта гэта праца, не прапанавалася Ці іншая праца? Не, не прапанавалася.

Адвакат пытаецца, ці ўсё асуджаныя працаўладкоўваюцца, або толькі Рубцову так настойліва прапаноўвалася?

Наступны сведка – Алег Бондар, намеснік начальніка «хіміі»: Кажа, што кіроўцам ніхто з іншых зняволеных не быў працаўладкаваны, бо не адпавядаюць патрабаванням наймальніка. 

Юрый Рубцоў удакладняе, ці вядомыя адрозненні правілаў прыёму для асуджаных і вольнанаёмных? Сведка кажа, што няма адрозненняў, акрамя пытання звальнення. А працоўныя адносіны рэгулююцца працоўным заканадаўствам паміж наймальнікам і асуджаным.

Суд удакладняе, ці ёсць магчымасць пражываць па месцы працы? Сведка тлумачыць, што закон не забараняе стварэнне філіялаў і не выключаецца такая магчымасць. Начальнік папраўчай установы адкрытага тыпу і яго намеснік хацелі сысці з суда, але Рубцоў выступіў супраць.

Выступае сведка Ярмашук, начальнік атрада па арганізацыі папраўчага працэсу. Рубцоў тлумачэнні пісьмовыя не даваў, пры пастаноўцы на ўлік адразу заявіў, што не збіраецца падпісваць ніякіх дакументаў.

Рэпліка Рубцова: Калі я абавязаны працаваць па накіраванні, чаму вы не выдаеце загаду аб працаўладкаванні, які рэгіструецца? Суддзя пытаецца ў сведкі: ці можаце яму загадаць прыняць прапанову? На падставе чаго вы ўжываеце да яго дысцыплінарныя спагнанні? «На падставе накіравання». Але гэта не можа быць падставай для дысцыплінарных спагнанняў, - кажа суддзя.

11-20. Сведка Стэльмах адсутнічае, не было позву ў суд. Апытваюць Касенчука Уладзіміра, старэйшага па наглядзе за выкананнем пакаранняў.

Сведка Касянчук кажа, што Рубцоў адмаўляўся ад прапанавай працы, бо яго не задавальняў заробак. Ён згадаў, што заробак, які прапанавалі Рубцову, быў 4,5 мільёны рублёў. Рубцова, дарэчы, вазілі працаўладкоўваць у паліклініку, аднак гэтага эпізоду няма ў матэрыялах справы.

Сведка-інспектар па працаўладкаванні кажа, што асуджаны абавязаны працаваць, што ён дабраахвотна прайшоў медкамісію. Інспектар сцвярджае, што Рубцоў асабіста падаваў дакументы на працу, але заява і працоўны дагавор маюць розныя даты.

Пракурор просіць занесці заўвагу Рубцову за парушэнне парадку ў судовым пасяджэнні ў пратакол. Суддзя пакуль не выносіў заўвагі Рубцову па просьбе пракурора.

Выклікалі сведку асуджанага Рубеля, кажа адносіны з Рубцовым нармалёвыя, што разам ездзілі працаўладкоўвацца, аднак заробак прапанавалі мізэрны. Інспектар па кадрах тлумачыць, што ў працоўным дагаворы паказаная тарыфная стаўка, а заробак большы. Аўтобус у арганізацыю выязджае ў 8.30, а назад аўтобус едзе ў 17-00, таму магчымасць праезду ад месца працы і да месца начлегу.

Сведка Віктар Янчук падцвярджае паказанні, дадзеныя пад час следства. Сведчыць, што быў сведкам, як Рубцову прапаноўвалі працу, але там быў нізкі заробак. Кажа, што папярэджвалі аб адказнасць за ўхіленне ад працы. Ён таксама пацьвердзіў, што Рубцоў адмовіўся ад працы 5-га студзеня: «Адмовіўся з-за таго, што не задаволіў заробак». Сказаў, што ніколі ня чуў ад Рубцова, каб той казаў, што «катэгарычна адмаўляецца працаваць». Пацьвердзіў, што Рубцоў абураўся тым, што прымушаюць працаваць за нізкія заробкі.

Сведка Павел Данос таксама асуджаны, працуе ў АА «Пружанскае». Кажа, што з-за адмовы працаваць Рубцову абвясцілі вымову. Рубцоў удакладняе, што не адмаўляўся катэгарычна. Сведка Аляксей Алехнік кажа, што Рубцоў прасіў працу з заробкам у 600 даляраў.

Сведка Кахновіч нязгодны з паводзінамі Рубцова. Кажа, што знаходзіў з ім агульнай мовы. У матэрыялах справы паказана, што было пры ім накладзена спагнанне на Рубцова, але сведка сцвярджае што пры ім не было. СведкаУладзімір Майсеевіч кажа, што адмаўляўся Рубцоў не ад працы, а ад малога заробку. Уладзімір Кухмар і Сяргей Ляшчук таксама сведчаць пра вынясенне папярэджанняў Рубцову. Калі прапануюць працу, то чаму адмаўляцца, - кажа сведка.

Да сведкі Ярмашука ў Рубцова паўсталі пытанні. Ён таксама хоча хадайнічаць аб тым, каб было разгледжана пытанне і аб законнасці вынясення спагнанняў.

12:45. Выслуханы ўсе сведкі, акрамя двух - Слабады інспектара па кадрах прадпрыемства «Ліноўскага», дзе прапанавалі працаваць Рубцову і Стэльмаха, супрацоўніка спецкамендатуры №7. Рубцоў настойвае на выкліку сведкаў Слабады і Ількевіча (суседа па пакоі) ў судовае пасяджэнне. Суд лічыць, што трэба выклікаць Стэльмаха, бо ён ставіў на ўлік Рубцова. У судзе абвешчаны перапынак да 15 гадзін.

Перапынак завяршыўся. Пракурор Зайцава звярнулася да суду, каб выдаліць Вінярскага і Коласа з судовай залі за майкі з надпісам «Лукашэнка сыходзь!» Суддзя не выдаліў.

Выступае сведка інспектар па кадрах Ірына Слабада. Распавядае пра тое, што Рубцоў заяву на працу напісаў, з дамовай азнаёміўся, але не падпісаў. Аднак заява была падпісана 16 сакавіка.

Яна кажа, што прапанаваная праца пачыналася з 8 гадзін да 16-00, а раней сведкі казалі, што аўтобус, які падвозіць працоўных, выяжджае ў 8-30.

Дапытваюць Дзяніса Стэльмахова, памочніка начальніка ўстановы адкрытага тыпу, Алега Ількевіча, які ў Купліне жыве ў адным пакоі з Рубцовым. Ён уладкоўваўся на працу ў той жа самы дзень, што і Рубцоў. Накіраванне на працу ім выдавалі ў адзін дзень з Рубцовым, да 13 сакавіка. Ім абодвум выдалі накіраванні. Сведка падпісаў сваю дамову, але толкам нічога не бачыў, толькі чуў што Рубцоў не хацеў працаваць менш чым за 600 даляраў.

15.40. Суд прадставіў слова Юрыю Рубцову. Палітвязень адзначыў, што сведкі не кажуць, што ён адмаўляўся працаваць зусім. Ён хацеў працы з заробкам, пра які казаў Лукашэнка — 600 даляраў у месяц. Але такой працы яму не далі, бо яе няма.

16.10. Пракурор адзначыў рэцыдыў наўмыснага злачынства і просіць пакараць Рубцова 2,5 года калоніі, дадаць непагашаны тэрмін і ў агульнай складанасці - 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Пачаліся спрэчкі бакоў. Абаронца кажа, што Рубцоў не пярэчыў супраць працаўладкавання, ён атрымаў накіраванне на працу, а затым на медкамісію і паспяхова яе прайшоў. Пры падпісанні дагавора звярнуў увагу на незапоўненыя палі ў працоўным дагаворы, у прыватнасці інфармацыю аб прэміях, надбаўках. Таму абаронца лічыць, што дамова была неналежна аформленая. Таксама адвакат просіць суд звярнуць ўвагу на даты.13 і 16 сакавіка, як сцвярджае Рубцоў ў пятніцу ніхто не працаваў, а затым паўторна яны былі прывезеныя на працаўладкаванне 16 сакавіка ў панядзелак. Далей звяртае ўвагу на накіраванне. Начальнік казаў, што накіраванне на працу было выдадзена 13 сакавіка, а іншыя сведкі кажуць, што яно было выдадзена да 9 сакавіка. Таксама сведкі сцвярджані пра немагчымасць падачы скаргаў і неправамоцныя спагнанні.

Аднак суддзя апеляваў тым, што справа непадведамственная суду.

Не даказана ў судзе, што Рубцоў меў намер на ўхіленне ад працаўладкавання, што падцвярджаецца праходжаннем медкамісіі.

Суд адхіляе рашэнне міжнародных арганізацый, але абаронца акцэнтуе ўвагу на тым факце, што Рубцоў прызнаны палітвязням. Адвакат прасіў далучыць да справы рашэньні міжнародных праваабарончых арганізацыяў аб прызнаньні Рубцова палітвязьнем і прасіў агаласіць гэта ў судзе. Пракурор выступіла супраць, бо «Рубцоў абвінавачваецца ў злачынстве супраць правасудзьдзя». Адвакат настойвае, кажа, што гэта тычыцца асобы абвінавачанага. Судзьдзя адмовіў, бо гэта, маўляў, ня тычыцца справы.

Ён просіць звярнуць увагу на станоўчую характарыстыку на Рубцова з ранейшага месца працы.

Адвакат просіць вынесці апраўдальны прысуд у сувязі з адсутнасцю склада злачынства, а ў выпадку прызнання віны ўлічыць довады і прызначыць мінімальны тэрмін.

Рубцоў прамаўляе апошняе слова. Ён гаворыць аб тым, што афіцыйна працуе з 16 гадоў, а неафіцыйна з 12-ці. Яму ніводнага разу на рукі не выдавалі накіравання на працу, а проста забіралі і везлі ў нейкую гаспадарку. Міліцыянт патрабаваў падпісваць нібыта добраахвотную дамову. Таксама ён паведаміў, што яму пагражалі турмой, калі не пагодзіцца на працу. Рубцоў хацеў даць дадатковыя тлумачэнні пра свае погляды, але суддзя яго спыніў.

Прысуд па справе Юрыя Рубцова будзе агалошаны заўтра, 28 мая, да 15:30.

***

Фота Кірылы Хілько

Фота Кірылы Хілько

8 красавіка, калі Юрыя Рубцова змясцілі ў следчы ізалятар паводле гэтага абвінавачання, ён абвясціў галадоўку пратэсту. З таго часу Рубцова наведалі адвакат і мэдыкі. Паводле адваката, Юрый значна схуднеў, але захоўвае бадзёрасьць і жаданне змагацца на судзе, бо не прызнае сябе вінаватым.

Увосень 2014 года Юрый Рубцоў атрымаў 1,5 года «хіміі» за абразу суддзі. Інцыдэнт здарыўся пасьля Чарнобыльскага шляху. На шэсце, якое праходзіла ў Мінску, Юрый Рубцоў прыехаў адмыслова з Гомеля, а падчас шэсця на ім была майка з надпісам «Лукашэнка сыходзь». Пасьля шэсця Юрыя Рубцова затрымалі міліцыянты. Праз два дні яго прывезьлі ў Савецкі раённы суд без майкі — голым па пояс. За тое, што суддзя Кірыл Палулех пагадзіўся судзіць яго ў такім выглядзе, Юры Рубцоў назваў судзьдзю словам, якое Цэнтральны раённы суд Мінска прызнаў абразай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?