У Віцебску на трансфарматарнай будцы ў раёне дома № 13 па Смаленскай вуліцы з'явіліся графіці з партрэтам Яўгена Лявонава ў ролі Дацэнта з кінастужкі «Джэнтльмены ўдачы». 

Фотарэалістычны партрэт створаны вядомай віцебскай стрыт-арт-камандай HoodGraff, якая малюе графіці не толькі ў абласным цэнтры, але таксама ў Мінску і Санкт-Пецярбургу. 

У Віцебску ўжо налічваецца больш за дзясятак вулічных твораў гэтай арт-групы з партрэтамі вядомых людзей: Боба Марлі, Стыва Джобса, Юрыя Гагарына, Аляксандра Пушкіна і іншых. 

У Мінску спроба віцебскіх мастакоў стварыць вулічны партрэт Васіля Быкава не была даведзеная да канца — незавершаную працу зафарбавалі, аўтараў жа аштрафавалі на 18 мільёнаў рублёў. 

У Санкт-Пецярбургу, дзе віцябляне намалявалі партрэты Віктара Цоя, Альберта Эйнштэйна і некаторых іншых знакамітых людзей, гарадскія ўлады таксама збіраліся знішчыць іх творы, аднак затым мастакам было выдзелена больш за сотню пляцовак для стварэння графіці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?