Вячка Целеш

Вячка Целеш

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі чарговае выданне кнігі Вячкі Целеша «Гарады Беларусі на старых паштоўках».

Кніга выйшла ў канцы 2014 года ў выдавецтве «Беларусь» накладам 1200 асобнікаў. У кнізе сабраныя і каталагаваныя некалькі сотняў старых паштовак з выявамі гарадоў Беларусі. Кніга таксама расказвае цікавыя факты, звязаныя з будынкамі на паштоўках, і ці існуюць гэтыя будынкі цяпер.

Вячка Целеш патлумачыў, што стварэнне кнігі «Гарады Беларусі на старых паштоўках» — лагічны працяг яго кнігі «Мінск на старых паштоўках», выдадзенай у 1984 годзе. На выданне «Мінск на старых паштоўках» яго, заўзятага філакартыста, падштурхнуў Адам Мальдзіс.

На жаль, ад усяго накладу засталося літаральна некалькі экзэмпляраў — кнігу добра купляюць. Аднак яе яшчэ можна знайсці ў Беларускіх кнігарнях.

Целеш расказаў і пра свой іншы твор — кнігу-радавод «Адсюль наш род, тут мой прычал» пра род Целешаў, якія паходзяць з пасёлка Краснасельскі. Для падрыхтоўкі выдання Целеш знайшоў інфармацыю пра паўсотню сваякоў-Целешаў, якія цяпер жывуць у розных кутках свету. Кнігу нельга купіць — большую частку Вячка Целеш разаслаў сваякам.

Мастак і пісьменнік Вячка Целеш нарадзіўся ў 1938 годзе ў пасёлку Краснасельскі. Ён жыве ў Рызе, але актыўна падтрымлівае сувязь з Беларуссю. Целеш з'яўляецца старшынёю суполкі мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар» і намеснікам старшыні таварыства беларускай культуры ў Латвіі «Світанак».

Сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч. 

Сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч. 

Алесь Камоцкі. 

Алесь Камоцкі. 

Міхась Скобла рэдагаваў кнігу «Адсюль наш род, тут мой прычал».

Міхась Скобла рэдагаваў кнігу «Адсюль наш род, тут мой прычал».

Старшыня Задзіночання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская.

Старшыня Задзіночання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская.

У міні-латарэі разыгралі тры асобнікі кнігі-радавода Целеша. 

У міні-латарэі разыгралі тры асобнікі кнігі-радавода Целеша. 

Вядучы Усевалад Сцебурака. 

Вядучы Усевалад Сцебурака. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?