У Эфіопіі знойдзеныя парэшткі старажытнага чалавека, які жыў каля 3,5 млн гадоў таму і адрозніваўся ад іншых вядомых навуцы першабытных відаў.

Як паведамляецца ў часопісе Nature, навукоўцы выявілі ў раёне Афар у Эфіопіі косткі сківіц і зубы дагістарычнага чалавека.

Даследнікі далі гэтаму віду назву «Australopithecus deyiremeda», што на мясцовай афарскай мове азначае «блізкі сваяк».

Навукоўцы падкрэсліваюць, што знаходка сведчыць аб большай разнастайнасці відаў нашых продкаў, чым меркавалася раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?