Паварот «амерыканцаў». У апошнія часы блізка штодзень прыбываюць з Амерыкі, праз Фінляндыю і Архангельск, партыі беларусаў-сялян выехаўшых раней у Амерыку, шукаючы там працы. Вайна спыніла ў Амерыцы прамысловасць, і праз гэта заработкі там ушчуклі.

«НН». №20. 1915.

Студэнты, выгнаныя з універсітэтаў за ўдзел у вызвольным руху, распачалі галадоўку пратэсту. На стале — пітная вада і шклянкі. Гэта і падтрымка сяброў — адзінае, што жывіць хлопцаў з Жодзіна, якія 25 мая распачалі бестэрміновую галадоўку. У іх адзінае патрабаванне: «Дайце нам давучыцца». Да пратэсту гатовыя далучыцца юнакі ў іншых гарадах, якіх таксама выключылі за палітыку. Пакуль галадоўку трымаюць у прыватнай кватэры. «Есці хочацца… У мамы дома бульба смажаная і селядзец», — кажа Сяржук Мурашка, наймалодшы. Але прага ведаў і волі мацнейшая за голад: «Хай наш крык прарвецца праз завесу хлусні».

«НН». №20. 2005.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0