Украінец Уладзімір Катрук, супраць якога ў Расіі завялі крымінальную справу за ўдзел у спальванні жыхароў Хатыні, памёр у Канадзе ва ўзросце 93 гадоў.

«Многія гады СМІ беспадстаўна пераследавалі містэра Катрука. Я вельмі рады, што цяпер ён пакоіцца з мірам», — заявіў яго адвакат Арэст Рудзік.

Літаральна за дзень да ягонай заявы намеснік генеральнага пракурора Расіі Аляксандр Звягінцаў паведаміў, што Канада адмовілася выдаць Катрука Расіі.

Уладзімір Катрук уваходзіў у дзясятку найбольш шуканых цэнтрам Сімона Візенталя нацысцкіх злачынцаў. Ён быў знойдзены ў квэбэкскім муніцыпалітэце Мантэрэжы ў Канадзе.

Катрук апошнія гады разводзіў пчол. Падчас допыту ён адмаўляў усе сувязі з нацыстамі, заявіўшы, што нічога не ведае пра «спіс Візенталя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1