На Прохараўскім поле ў Белгародскай вобласці (РФ) прайшла царкоўная служба з іконай «Маці Божая Дзяржаўная», на якой намаляваны Іосіф Сталін з савецкімі маршаламі вакол яго.

Як паведаміла газета «Завтра» Аляксандра Праханава, набажэнства ўзначаліў Афонскі іераманах Афінаген. Ікону зрабілі на замову Ізборскага клуба, старшынёй якога з'яўляецца Праханаў.

Ікону неслі і везлі на бронетэхніцы пры вялізнай колькасці людзей міма цэркваў, капліц, манументаў і помнікаў, прысвечаных буйной танкавай бітве 1943 года каля вёскі Прохараўка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?