Грамадства77

Мінскіх беспрацоўных абавязалі працаваць

Калі беспрацоўны адмовіцца працаваць, яму прыпыняць выплаты па беспрацоўі.

Дворнікі ў Мінску. Фота: rayalex981 via nnm.me

Пастанова Мінгарвыканкама, апублікаваная на pravo.by 29 мая, абавязала ўсіх беспрацоўных сталіцы працаваць на грамадскіх работах. Пастанова набыла сілу з дня апублікавання.

З мая па верасень 2015 года беспрацоўныя мусяць працаваць па два дні на месяц, з кастрычніка па снежань — па адным дні. Праца будзе аплочвацца.

Якім будзе (і ці будзе) рэжым працы пасля 2015 года, не ўдакладняецца.

Працы пазбегнуць непаўнагадовыя, цяжарныя, інваліды, чарнобыльцы, бацькі ў шматдзетных і няпоўных сем’ях альбо бацькі дзяцей-інвалідаў. Таксама пастанова не тычыцца людзей перадпенсійнага ўзросту (за два гады да яго), звольненых праз скарачэнне ці ліквідацыю прадпрыемства ў першыя тры месяцы з рэгістрацыі беспрацоўным, а таксама тыя, хто ўжо прыстроены на часовыя працы.

Праца для беспрацоўных не будзе патрабаваць дадатковай кваліфікацыі і мець сацыяльную значнасць.

Сярод работ — збор смецця, сельскагаспадарчыя работы, азеляненне, рэкультывацыя зямлі і меліярацыя, прыродаахоўчыя работы, будаўніцтва і рамонт дарог, пракладка камунікацый, будаўніцтва жылых і іншых памяшканняў, аднаўленне культурных комплексаў і запаведных зон, праца ў ЖКГ і сферы сацыяльных паслуг, правядзенне культурных мерапрыемстваў і дагляд за могілкамі.

Чытайце таксама: У Мінску налічылі да 130 тысяч дармаедаў

Каментары7

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

Прэс-сакратар польскага МЗС пра адносіны з Беларуссю: Чакаем першага рэальнага кроку з беларускага боку8

У мінскім парку Чалюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах

Чарга з аўтобусаў перад пераходам «Каменны Лог» рассмакталася2

Стала вядома, куды ўладкаваўся былы гендырэктар МТС Уладзіслаў Андрэйчанка6

Страты расійскай арміі ў 2024-м значна выраслі. Памірае 200-250 байцоў за дзень16

У Байдэна дыягнаставалі каранавірус1

788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у баях за сяло Крынкі Херсонскай вобласці6

Улады ЗША абвінавацілі неанацыста з Грузіі ў падрыхтоўцы масавага атручвання дзяцей у Нью-Ёрку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →