Томас Ніл Радрыгес з Нью-Ёрка, ЗША, публікуе ў інстаграме @pohthedogsbigadventure фота з падарожжа па Штатах са сваім сабакам По, распавядае Mashable.

У 1999 годзе Радрыгес узяў По з прытулку. Праз 15 год у сабакі знайшлі неаперабельную пухліну. Дактары прадказалі, што По не пражыве больш за два тыдні — але вандроўка доўжылася тры месяцы.

Сёння гаспадар публікуе здымкі По з роднага Нью-Ёрка.

Радрыгес змайстраваў для хворага сабакі вазок. Шторанак ён ставіць По кропельніцу. З дапамогай гаспадара сабака здолеў нават паплаваць у Ціхім акіяне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?