Гутарка Таццяны Караткевіч, якая будзе балатавацца ў прэзідэнты на выбарах-2015 ад ініцыятывы «Народны Рэферэндум», з журналісткай Святланай Калінкінай ў эфіры тэлеканала «Белсат» выклікала вялікі рэзананс і неадназначную рэакцыю сярод карыстальнікаў Інтэрнэту.

Пра першыя ўражанні ад прапаноў і ідэй спадарыні Караткевіч ужо пісаў Зміцер Панкавец.

Аднак простымі публікацыямі і крытычнымі ацэнкамі карыстальнікі Інтэрнэту не абмежаваліся. Быў створаны спецыяльны генератар цытат Таццяны Караткевіч, які складае меркаваныя фразы кандыдаткі ў прэзідэнты з набору штампаў, у яго закладзеных. Варта прызнаць, што часам выходзіць вельмі смешна, паколькі фразы атрымліваюцца зусім недарэчныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?