Зіма, вясна, ці лета на двары,
Яна ў сваім жыве календары,
Навошта ёй красавікі і маі,
Сезоны, тыдні, месяцы, гады –
Усё лухта. Як закарціць, тады
Яна каштан язмінам замяняе.
Нашто ёй нашы месяцы лічыць:
Чаромхай — вішню, ружай — касачы,
Іржышчам – жыта, астрамі – рамонкі,
Дажджом — спякоту, лужынай – сумёт.
Нашто ёй месяц, тыдзень, дзень ці год –
Зямля гартае ўласныя старонкі.
І ці мы хочам гэтага, ці не,
А некалі і нас — перагарне.

28.05.2015

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0