«Раней аб\’яўлены на сакавік візіт адменены. Пасольства пакуль не мае інфармацыі, калі візіт можа адбыцца», — патлумачыла супрацоўніца дыпмісіі.
Нагадаем, раней часова павераны ў справах Венесуэлы Амерыка Дыяс Нуньес паведамляў, што прэзідэнт Уга Чавес плануе прыехаць у Мінск у сакавіку 2008 года.
Прэзідэнт Венесуэлы наведваў Беларусь двойчы — у ліпені 2006 і ў чэрвені 2007 года. У снежні 2007 года Венесуэлу наведаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Падчас яго візіту адбылося адкрыццё беларуска‑венесуэльскага сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты «ПетраВенБел» у штаце Ансаатэгі, быў падпісаны шэраг міжурадавых і міжведамасных дакументаў у розных сферах. У іх ліку — падагненні аб супрацоўніцтве ў гандлёва‑эканамічнай сферы, аб садзеянні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў, аб адмене віз у нацыянальных, дыпламатычных і службовых пашпартах.