Танк Т-55 |
Танк зьявіўся на паліцах інтэрнэт‑крамы 9 лютага. Такім чынам яго прадалі за лічаныя дні. Пра папярэдняга ўласьніка вядома мала. Ведама толькі, што гэта расейскамоўны прадпрымальнік з Латвіі.
Пра танк паведамляецца, што ён знаходзіцца ў Рызе і зарэгістраваны як трактарная тэхніка. Машына захавалася «у арыгінальны стане», праўда, не страляе.
Танк Т‑55 створаны на базе танка Т‑54Б, адрозьніваецца большым баекамплектам і больш магутным рухавіком (540 к. с.). Ён разьлічаны на экіпаж з чатырох байцоў. Запас ходу ад 480 да 500 кілямэтраў. Існуе каля дзесяці мадыфікацый танка.
0
0
0
0
0
0