Досыць удала для беларускіх спартоўцаў прайшоў чарговы дзень на чэмпіянаце сьвету па біятлёне Сёньня Рустам Валіулін і Вольга Кудрашова трапілі ў дзясятку лепшых у індывідуальных гонках.

Нагадаем, што праз моцны вецер учорашняя індывідуальная гонка на 15 кілямэтраў у жанчын была перанесеная на чацьвер. У гэты ж дзень павінна была адбыцца і мужчынская гонка на 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі.

Беларуска Вольга Кудрашова, якая прамахнулася толькі аднойчы, заняла высокае дзявятае месца. Выніковыя балы таксама набралі Вольга Назарава (19‑ая) і Людміла Калінчык (30‑ая). Найіацнейшай жа аказалася расіянка Кацярына Юр’ева, якая закрыла ўсе дваццаць «талерачак». Срэбра ў немкі Марціны Глагаў, з бронзай -- украінка Хвастэнка.

На двух верхніх прыступках п’едэсталу ў мужчын аказаліся нарвэжцы Свэндсэн (золата) і Б’ёрндален (срэбра), замкнуў тройку расеец Максімаў. Беларусы таксама годна выступілі ў гэтай дысцыпліне. Рустам Валіулін заняў восьмае месца, у яго два промахі, калі б адстраляў «чыста» быў бы першым. Сяргей Новікаў — 14‑ы, Аляксандар Сыман — 21‑ы.

Трэба адзначыць, што вынікі Валіуліна і Кудрашовай лепшыя ў гэтым сэзоне сярод беларусаў. Апошняя, дарэчы, ужо заваявала права выступіць у масстарце 16 лютага.

Зборная Беларусі з адным мэдалём, заваяваным у зьмешанай эстафэце, займае чацьвёртае месца ў агульным заліку чэмпіянату сьвету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?