lrytas.lt

lrytas.lt

У першы тыдзень чэрвеня будзе па-летняму цёплае надвор'е. Дажджоў і навальніц чакаецца не шмат.

Як распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў, умовы надвор'я будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску, на фоне якога будуць праходзіць малаактыўны атмасферны фронт.

У аўторак, 2 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 9 + 15°С, максімальная днём 22 + 27°С, па поўдні да +29°С. 

У сераду месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, днём пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/c. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11 + 18°С, максімальная днём 23 + 30°С, па паўночным захадзе 20 + 22°С.

У другой палове тыдня ўладу над надвор'ем возьме антыцыклон, сфарміраваны ў свежай паветранай масе.

У чацвер, 4 чэрвеня, ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. У дзённыя гадзіны месцамі па поўначы ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад + 10°С па паўночным захадзе да + 18°С па паўднёвым усходзе, максімальная днём 16 + 23°С.

У гэтыя выхадныя будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 4 + 11°С, максімальная днём 17 + 24°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?