Урад В'етнама прыняў рашэнне скасаваць візы для грамадзян Беларусі. З 1 ліпеня 2015 года беларусы могуць уязджаць у В'етнам на тэрмін да 15 дзён без візы незалежна ад тыпу пашпарта і мэты візіту. Пра гэта паведамляе в'етнамская ўрадавая газета VGP News.
Пагадненне аб бязвізавым уездзе для грамадзян Беларусі будзе дзейнічаць да 2020 года.





