Фота з Instagram @erikaljames

Фота з Instagram @erikaljames

Пісьменніца, вядомая пад псеўданімам Э.Л. Джэймс, абвясціла праз Instagram аб выпуску спін-офу серыі «50 адценняў шэрага». Паводле непацверджанай інфармацыі, гаворка ідзе пра электронную кнігу і выданне ў мяккай вокладцы.

Новая кніга, што выйдзе 18 чэрвеня, распавядзе сюжэт арыгінальных «50 адценняў шэрага» ад імя другога галоўнага героя, мільярдэра Крыстыяна Грэя.

Пісьменніца кажа, што чытачы былі зачараваныя жаданнямі, матывацыяй і гісторыяй Грэя. Яна радая вярнуцца да любімага занятку (напісання кніг) і да любімага сусвету ўзаемаадносін Аны і Крыстыяна.

***

Арыгінальны эратычны раман «50 адценняў шэрага» выйшаў у 2011 годзе. Кніга крытыкавалася за сэксуальную тэматыку і слабы сюжэт, але стала бестсэлерам і разышлася накладам не менш за 30 млн асобнікаў. Пазней было выдадзена яшчэ два раманы трылогіі. Экранізацыя першага рамана выйшла ў лютым 2015 года і пры бюджэце ў 40 млн сабрала ў сусветным пракаце больш за паўмільярда даляраў.

Чытайце таксама: На «50 адценняў шэрага» здымуць пародыю ў стылі «Вельмі страшнага кіно»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?