«Некалькі год таму мая сяброўка працавала на Вялікім адронным калайдары і рабіла абсталяванне для карэктыроўкі дрэйфу пучку», — піша блогер Джозэф Джэнтл. Працаваць прыйшлося побач з самым сэрцам калайдэра, а вынікам працы стала аўдыё.

Часцінкі мусяць прайсці па тунэлі паскаральніка з пэўнай частатой, якую можна замяраць адмысловым аўдыёабсталяваннем. Некалькі гадзін працы побач з тунэлем далі вынікам «песню» калайдара.

Навукоўцам прыйшлося доўга слухаць тую «песню» — каб зняць паказанні, трэба было прасядзець у аварыйным бункеры, адзінае выйсце з якога было праз тунэль калайдара, а падчас эксперыментаў тунэль ахалоджваецца да максімальна нізкіх тэмператур. Ды і пратоны, што лётаюць з хуткасцямі, блізкімі да хуткасці святла, небяспечныя для чалавека.

***

Асноўная мэта стварэння запушчанага ў 2009 годзе Вялікага адроннага калайдара – вывучэнне ўласцівасцей базона Хігса, элементарнай часцінкі, якая была прадказаная тэарэтычна і доказы існавання якой атрыманыя на калайдары. Таксама навукоўцы будуць правяраць гіпотэзы аб цёмнай матэрыі і суперсіметрыі. За прадказанне базона Хігса Пітэру Хігсу і Франсуа Энглеру ў 2013 годзе была ўручаная Нобелеўская прэмія па фізіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?