Памятайце, што пытанне запісу ў садок і школу трэба вырашаць загадзя, што прыкідкі на камплектаванне груп загадчыцы і дырэктары робяць наперад. Не прапусціце дэдлайнаў!
Выпускнікі 4-га класа беларускамоўнай гімназіі №23 Мінска
Гімназія №4 (Кунцаўшчына, 18): навучанне ў фізіка-матэматычных, хіміка-біялагічных і філалагічных класах (вывучэнне англійскай і польскай мовы з 1 класа, нямецкая ці французская ў якасці другой замежнай мовы).
E-mail: [email protected]; т.: (017) 258-49-71
Гімназія №23 (пр. Незалежнасці, 45): вывучэнне англійскай і кітайскай мовы з 1 класа.
E-mail: [email protected]; т.: (017) 284-47-62
Гімназія №9 (Сядых, 10): вывучэнне англійскай мовы з 1 класа, факультатыўнае вывучэнне польскай з 2 класа, музычныя заняткі (фартэпіяна, баян, акардэон, флейта, цымбалы).
E-mail: [email protected]; т.: (017) 283-04-21
Гімназія №28 (Ракасоўскага, 93): паглыбленае вывучэнне англійскай і французскай моў, міжнародныя абмены, выкладанне прадметаў на французскай мове (краіназнаўства, літаратура Францыі) па праграмах, распрацаваных настаўнікамі школы.
E-mail: [email protected]; т.: (017) 368-32-02, 368-12-64
Гімназія №14 (Васняцова, 10): вывучэнне англійскай мовы з 1 класа, карэйскай мовы ў якасці факультатыва. На базе гімназіі дзейнічаюць фальклорны ансамбль, музеі, літаратурная студыя і студыя бальных танцаў. У гімназіі ёсць уласны спарткомплекс з басейнам.
E-mail: [email protected]; т.: (017) 295-21-37.
СШ №190 (Нiкiфарава, 19): выкладанне на беларускай і расейскай мовах. Бясплатная музычная адукацыя з 1 класа, спартыўныя секцыі і турыстычны клуб.
E-mail: [email protected]; т.: (017) 260-24-90
СШ №60 (Лібкнехта, 82) — беларускамоўная школа з музычным ухілам.
E-mail: [email protected]; т.: (017) 208-69-74, 209-94-49
Белмоўныя школы і класы ў расійскамоўных школах вялікіх гарадоў
Мінск
СШ № 68 (зав. Ахоцкі, 17): класы з фальклорна-тэатральным кірункам.
E-mail: [email protected]; т.: (017) 243-76-82
Гродна
СШ №32 (Ліможа, 11)
E-mail: [email protected]; т.: (0152) 48-50-48; 43-64-03
Магілёў
СШ №1 (Першамайская, 24)
E-mail: [email protected]; т.: (0222) 22-12-64
Барысаў
Беларускамоўная гімназія №2 (вул. Н.-Нёман, 22)
E-mail: [email protected]; т.: (177) 72-27-57
Беларускамоўныя садкі Мінска
Спіс дзіцячых садкоў Мінска, у якіх ужо функцыянуюць беларускамоўныя групы. Каб сфарміраваць беларускамоўную групу ў іншых садках, Вам трэба гуртавацца з іншымі бацькамі, якія таго хочуць.
Заводскі раён
ДДУ №202 (Партызанскі пр., 85а). Т.: (017) 295-12-92. Працуе група для дзяцей-старшачкоў (5—6 гадоў) і дзяцей сярэдняга ўзросту (4—5 гадоў), групы ўкамплектаваныя.
Маскоўскі раён
ДДУ №412 (пр. Газеты «Праўда», 64а). Т.: (017) 277-18-17. Працуе група для дзяцей-старшачкоў (5—6 гадоў), група ўкамплектаваная. Адміністрацыя садка паведаміла, што набіраць новыя беларускамоўныя групы пакуль не плануе, бо садку бракуе вольнага памяшкання.
ДДУ №473 (Ясеніна, 6/4). Т.: (017) 207-90-68. Працуе група для дзяцей 3—5 гадоў, група ўкамплептаваная. Аднак з верасня пачне працаваць група для дзетак 3—4 гадоў — туды набор адкрыты.
Першамайскі раён
ДДУ №273 (Каліноўскага, 89). Т.: (017) 263-06-84. Працуе адна група для дзяцей сярэдняга ўзросту (4—5 гадоў). Група ўкамплектаваная.
ДДУ №522 (Русіянава, 23). Група была, скасавалі, набіраць не плануюць.
ДДУ №66 (пр. Незалежнасці, 102а). Т.: (017) 267-60-52, (017) 267-49-05. Працуе група для дзяцей 3—4 гадоў. Група ўкамплектаваная, але ў садку запэўнілі, што разгледзяць пытанне аб прыняцці.
ДДУ№361 (Цікоцкага, 44). Т.: (017) 263-38-28. Працуюць дзве групы для дзяцей 2—3 і 4—5 гадоў, групы ўкамплектаваныя.
Савецкі раён
ДДУ №314 (Багдановіча, 68а). Т.: (017) 334-50-25, (017) 334-25-61. Працуюць дзве рознаўзроставыя групы.
Фрунзенскі раён
ДДУ №534 (Матусевіча, 59). Т.: (017) 257-76-91. Садок з 12 беларускамоўнымі і 2 расійскамоўнымі лагапедычнымі групамі. Усе беларускамоўныя групы ўкамплектаваныя.
Цэнтральны раён
ДДУ № 187 (Кахоўская, 64а). Т.: (017) 288-06-71. Беларускамоўны садок з чатырма ўкамплектаванымі групамі. Аднак у верасні адкрываецца яшчэ адна група для дзяцей малодшага ўзросту (3—4 гады) — у яе цяпер набіраюць дзяцей.
ДДУ № 503 (Радужная, 4, корп. 2). Т.: (017) 250-17-59. Працуе адна ўкамплектаваная група для дзяцей сярэдняга ўзросту (4—5 гадоў). Да верасня плануецца набраць яшчэ адну групу, але адміністрацыя пакуль не вызначылася, дзяцей якога ўзросту плануецца прымаць у групу.
(Калі ласка, правярайце гэтыя звесткі ў канкрэтных школах і раёнах, бо лічба школ і класаў можа мяняцца ў залежнасці ад напаўняльнасці.)
***
БХД і ТБМ прапануюць дапамогу
Бацькі, якія хочуць аддаць дзіця ў беларускамоўную групу мінскага дзіцячага садка, могуць звярнуцца на тэлефон +375 25 538-40-59 ці напісаць на электронную скрыню [email protected]. Вам дапамогуць у падборы варыянта.





