Відэа: «Радыё Свабода»

Чэмпіянат па вабленні аленяў сабраў у Беларусі майстроў з дзевяці краін Еўропы, паведамляе сайт Белавежскай пушчы. Сярод спаборнікаў былі і беларускія вабільшчыкі.

Па тры чалавекі ад кожнай зборнай з дапамогай вабікаў імітавалі шлюбны крык маладога і старога еўрапейскага аленя, трыумфальны крык самца ў гарэме і пагрозлівы крык перад бітвай.

Каб конкурс быў максімальна аб’ектыўным, журы ацэньвала гукі спаборнікаў усляпую, з закрытых кабінак. Майстры самастойна выраблялі вабікі, адзін з вабільшчыкаў, Яцэк Пшчоўка з Польшчы, пахваліўся вабікам-ракавінай, прывезенай з Філіпінаў.

«Вельмі важна, што мы мусім страляць толькі аленя, якога можна страляць, — тлумачыць БЕЛТА суддзя Алаіз Кашак са Славакіі. — Такога, у якога нядобрыя трафеі, які стары ці хворы. Гэта (водгук на вабленне — НН) нам дапамагае, каб мы паглядзелі і сказалі: гэты вельмі добры, яго нельга страляць, а гэты дрэнны, яго можна страляць».

У конкурсе перамог паляк Томаш Малінскі, у якасці прызу ён атрымаў сертыфікат на новы карабін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?