Невядомыя узброеныя людзі ў масках разграмілі офіс «Камітэта супраць катаванняў» ў расійскім Грозным. Падрабязнасці таго, што адбылося распавёў Рускай службе Бі-бі-сі праваабаронца арганізацыі Альберт Кузняцоў.

Кіраўнік камітэта Ігар Каляпін у сваю чаргу лічыць, што прычына хаваеццам ў расследаваннях арганізацыі, у якіх фігуруюць чачэнскія сілавікі.

Каля 11:30 ля офіса праваабарончай арганізацыі «Камітэт супраць катаванняў» пачаўся мітынг. Па словах сябра камітэта Івана Жыльцова, «пераважная большасць — простыя людзі, якіх сагналі не зразумела навошта». Некаторыя ўдзельнікі пратэсту сапраўды выказвалі незадаволенасць расследаваннем гучнага забойства Джамбулата Дадаева, з-за якога адбыўся канфлікт паміж кіраўніком рэспублікі Рамзанам Кадыравым і стаўрапальскімі паліцэйскімі.

Потым пачаўся пагром, у якім удзельнічалі каля 10 чалавек. Нападнікі былі ў хірургічных масках і сонечных акулярах.

Па словах праваабаронцаў, узброеныя кувалдамі і нават піламі людзі ўзламалі дзверы камітэта, праніклі ў памяшканне і разграмілі яго. «Гучалі пагрозы расправы над намі», - растлумачыў Альберт Кузняцоў.

Кіраўнік «Камітэта супраць катаванняў» Ігар Каляпін лічыць здарэнне мэтанакіраванай атакай на арганізацыю. «Трэба валодаць хворай логікай, каб наогул хоць неяк звязаць камітэт са справай Дадаева», — мяркуе ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?