За дзяржаўнага апэратара сувязі «Бест», па словах А. Лукашэнкі, прапануюць мільярд даляраў.

«Зусім нядаўна мы прадалі долю ў Беларусі ў VELCOM, усім вядомая кампанія. Мы ўвогуле туды нічога не ўклалі. Але каля 600 мільёнаў даляраў атрымалі за сваю долю. І гэта не кантрольны пакет акцыяў. Сёньня нам прапануюць ужо мільярды за кантрольны пакет іншай кампаніі. Я кажу: пачакайце, мы павінны МТС кантраляваць, там мы гаспадары, каб разбою не было на гэтым рынку. Сёньня за трэцяга апэратара — «БеСТ» — нам прапануюць мільярд, каб купіць яго з усімі пазыкамі. Падумаем,..», — цытуе Аляксандра Лукашэнку «Комсомольская правда в Белоруссии». Гэтыя заявы былі зробленыя ў часе наведваньня прэзыдэнтам 12 лютага новага корпуса БДУ на вуліцы Кальварыйскай.

Раней міністар сувязі заяўляў, што дзярждоля VELCOM была прададзеная больш чым за $500 млн, незалежныя экспэрты, зыходзічы з апублікаваных лічбаў даходаў бюджэту, называлі істотна меншую суму ўгоды — $290 млн.

У жніўні 2007 г. дзяржаўная доля VELCOM была прададзеная кіпрскай «SB Telecom». Пазьней 70% актываў кампаніі «МЛС», што на той момант ужо была ў статусе замежнага ПУП, кіпрыёты прадалі аўстрыйскай Telekom Austria за 730 млн эўра.

Нагадаем, што на пачатку лютага вынікі дзейнасьці за мінулы год апэратараў сотавай сувязі «БеСТ» і «БелСел» выклікалі крытыку з боку намесьніцы міністра сувязі й інфарматызацыі Ларысы Лабковіч. Намесьніца міністра адзначыла, што гадавое заданьне па аказаньні платных паслуг насельніцтву сотавы апэратар «БеСТ» выканаў на 13 %, а «БелСел» — на 58 %.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?